Гiсторыя праекта

Развіццё праекта пачалося ў 2019 годзе са стварэння і публікацыі відэаматэрыялаў на YouTube-канале, дзе аўтар, будучы 13-гадовым падлеткам, прадстаўляў віртуальныя рэканструкцыі гістарычных аб'ектаў Беларусі ў гульнявой прасторы Minecraft. Сярод адноўленых аб'ектаў - Мірскі і Нясвіжскі замкі, Гістарычныя цэнтры гарадоў, мемарыяльныя комплексы, уключаючы Брэсцкую крэпасць, а таксама славутасці Мінска і іншыя аб'екты[0].

У 2022 годзе праект атрымаў назву «СПАДЧЫНА» ў гонар 100-годдзя чацвёртага зборніка Янкі Купалы «Спадчына» (1922). Гэта першы зборнік беларускага класіка, упершыню выдадзены ў Мінску.

На раннім этапе карыстальнікі праекта мелі магчымасць спампоўваць гульнявыя карты праз Telergram-бота, які падаваў доступ да віртуальных аб'ектаў. Аднак у 2024 годзе, у сувязі з тэхнічнымі абмежаваннямі, праца бота была спынена. У якасці альтэрнатывы быў створаны сайт праекта, падаючы карыстальнікам доступ да запампоўкі гульнявых светаў, створаных у Minecraft на аснове славутасцяў Беларусі. Распрацоўка сайта вялася ў перыяд навучання аўтара ў Гродзенскім дзяржаўным каледжы тэхнікі, тэхналогій і дызайну, што дазволіла аб'яднаць тэхнічныя навыкі з культурнай ініцыятывай. Усе карты распрацаваны для камп'ютарнай версіі Minecraft і функцыянуюць на версіі 1.12.2

history

Тэхнічныя асаблівасці

З 2019 па 2021 год віртуальнае мадэляванне архітэктурных аб'ектаў ажыццяўлялася выключна ўручную, без выкарыстання спецыялізаваных інструментаў для аптымізацыі працэсу будаўніцтва. Істотны зрух адбыўся падчас працы над праектам Architect_Masty, прысвечаны аднаўленню горада Масты, дзе ўпершыню быў выкарыстаны блок-канструктар з гульнявога інтэрфейсу Minecraft, які дазволіў структураваць будаўніцтва. У 2023 годзе для рэдагавання карт была дадаткова выкарыстана знешняя праграма MCEdit, што забяспечыла больш дакладную працу з маштабамі, рэльефам і архітэктурнымі дэталямі.

mcedit

Дасягненне

У рамках прафесійнай супольнасці праект быў прадстаўлены на навукова-метадычным Савеце, арганізаваным Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі, дзе абмяркоўваліся пытанні цыфравізацыі адукацыйнага асяроддзя рэгіёна[1]. У 2021 годзе праект атрымаў перамогу ў занальным туры рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі», які праходзіў у гарадскім пасёлку Воранава[2].

diplo

2025 © "СПАДЧЫНА - Беларусь у Minecraft. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на "spadchina.of.by" абавязковая.

На галоўную старонку